Спецыяльна да II Еўрапейскіх гульняў сетка магазінаў «Еўраопт» запусціла акцыю – “Каманда Плюш”. Кожны герой акцыі ўяўляе сабою звярка, які з’яўляецца чэмпіёнам у пэўным відзе спорту, а капітан каманды – талісман гульняў лісяня Лёсік. Нам неабходна было распрацаваць сем персанажаў, пераасэнсаваць іх мастацкі вобраз, ажывіць і зрабіць на гэтай аснове гісторыю, якая б расказвала пра акцыю гандлёвай сеткі Еўраопт і адначасна была цікавая дзецям узросту 6–8 гадоў.

ЗАДАЧА

Распрацаваць мабільную праграму з тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці на аснове гісторый персанажаў “Каманды Плюш”.

РАШЭННЕ

Пабудова найбольш якаснага і кароткага працэсу распрацоўкі AR-праграмы, які складаўся з 7 інтэрактыўных гісторый з міні-гульнямі на аснове гісторый персанажаў “Каманды Плюш”.

остальные работы